Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр” (РУП “Белдарцэнтр”) з’яўляецца вядучай інжынернай (навукова-вытворчай) арганізацыяй Рэспублікі Беларусь у галіне будаўніцтва, рамонту і ўтрымання аўтамабільных дарог і мастоў. РУП “Белдарцэнтр” з’яўляецца галаўным прадпрыемствам Міністэрства транспарту і камунікацый па распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйных тэхналогій, аналізе і прагназаванні эканамічных параметраў, дыягностыцы, інжынерна-тэхнічным суправаджэнні і ўкараненні сучасных тэхнічных сістэм кіравання функцыянаваннем дарожнай гаспадаркі.