Сваю гісторыю прадпрыемства вядзе з 12 студзеня 1987 года, калі быў створаны Беларускі інстытут па даследаванні і праектаванні рамонту аўтамабільных дарог «Белрэмдарпраект». Шляхам неаднаразовых пераўтварэнняў арганізацыі, якая ажыццяўляе з 1993 года дыягностыку і кантроль за станам аўтамабільных дарог, а далей зліцця яе ў 2005 годзе з РУП “Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут” і НТ РУП «Камп’ютарны цэнтр» было створана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр».
У 2007 годзе ў мэтах удасканалення кіравання навуковай дзейнасцю, звязанай з утрыманнем, рамонтам і развіццём аўтамабільных дарог, адасобленае падраздзяленне прадпрыемства – філіял «Інстытут дарожных даследаванняў» – было рэарганізавана ў Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут «БелдарНДІ» з наданнем яму статусу юрыдычнай асобы.
РУП «Белдарцэнтр» не спыняецца ва ўдасканаленні сваёй дзейнасці: паспяховаму развіццю прадпрыемства спрыяюць шматпрофільнасць у аказанні паслуг, якія адказваюць высокім патрабаванням, павышэнне эфектыўнасці і якасці работ, укараненне новай тэхнікі, выкарыстанне сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базы і вытворчага патэнцыялу спецыялістаў.