Паважаныя наведвальнікі!
З 2 студзеня 2023 г. у сувязі з уступленнем змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З) змяняецца парадак падачы электронных зваротаў. Фізічныя і юрыдычныя асобы рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел).
Асабісты прыём
Дні прыёму па асабістых пытаннях:
| Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка | Пасада | Дзень і час прыёму | Месца прыёму |
| Крыхта А.М. | генеральны дырэктар | 1-шы панядзелак месяца з 16.00 да 18.00 | каб. 603 |
| Голубеў У.У. | першы намеснік генеральнага дырэктара | 2-гі панядзелак месяца з 16.00 да 18.00 | каб. 603 |
Магчымы папярэдні запіс на прыём у прыёмнай генеральнага дырэктара
- па тэлефоне +375 17 311 13 05
- панядзелак – чацвер з 8.00 да 17.30;
- пятніца з 8.00 да 16.15;
- перапынак на абед з 13.00 да 13.45;
- субота, нядзеля – выхадны.
- Е-mail: Office@beldor.centr.by
Пры вусным звароце заяўнік абавязаны прад’явіць дакумент, які сведчыць яго асобу (прадстаўнік заяўніка павінен прад’явіць таксама дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы) і выкласці сутнасць звароту.
Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, працаўнікі прадпрыемства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:
- звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі прадпрыемства;
- звароту ў нявызначаныя дні і гадзіны;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад’яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка;
- калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
У выпадку, калі зварот заяўніка не можа быць вырашаны непасрэдна падчас прыёму, ён выкладаецца ім у пісьмовай форме.
Пры правядзенні асабістага прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнiку паведамляецца да пачатку асабістага прыёму.
Графік правядзення прамых тэлефонных ліній

Пісьмовыя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Да зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Звароты павiнны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі. У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц са дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне пра прычыны перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
Звароты лічацца разгледжанымі, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці пісьмовыя звароты, якія (па якіх):
- не адпавядаюць патрабаванням п.1-6 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў»;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- звароты змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі прадпрыемства, не датычацца якасці выкананых работ, паслуг;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Накіраваць ліст у адрас рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр» (РУП «Белдарцэнтр») можна на адрас: зав. Дамашэўскі, 11, г. Мінск, 220036, Рэспубліка Беларусь.
Вышэйшым органам па адносінах да РУП «Белдарцэнтр» з’яўляецца Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
