Паважаныя наведвальнікі!

З 2 студзеня 2023 г. у сувязі з уступленнем змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З) змяняецца парадак падачы электронных зваротаў. Фізічныя і юрыдычныя асобы рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (https://обращения.бел).


Асабісты прыём
З 06.04.2020 часова змяняецца фармат правядзення асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб. У цяперашні час асабісты прыём будзе ажыццяўляцца пры дапамозе тэлефоннай сувязі (па папярэднім запісе). Парадак запісу на асабісты прыём застаецца ранейшым!

Дні прыёму па асабістых пытаннях:

Прозвішча, імя,
імя па бацьку кіраўніка
ПасадаДзень і час прыёмуМесца прыёму
генеральны дырэктар1-шы панядзелак месяца
з 16.00 да 18.00
каб. 603
першы намеснік
генеральнага дырэктара
2-гі панядзелак месяца
з 16.00 да 18.00
каб. 502
намеснік
генеральнага дырэктара
4-ты аўторак месяца
з 16.00 да 18.00
каб. 506

Магчымы папярэдні запіс на прыём у прыёмнай генеральнага дырэктара

  • па тэлефоне +375 17 311 13 05
  • панядзелак – чацвер з 8.00 да 17.30;
  • пятніца з 8.00 да 16.15;
  • перапынак на абед з 13.00 да 13.45;
  • субота, нядзеля – выхадны.
  • Е-mail: Office@beldor.centr.by

Пры вусным звароце заяўнік абавязаны прад’явіць дакумент, які сведчыць яго асобу (прадстаўнік заяўніка павінен прад’явіць таксама дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы) і выкласці сутнасць звароту.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама працаўнікі прадпрыемства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

  • звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі прадпрыемства;
  • звароту ў нявызначаныя дні і гадзіны;
  • калі заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

У выпадку, калі зварот заяўніка не можа быць вырашаны непасрэдна падчас прыёму, ён выкладаецца ім у пісьмовай форме.

Пры правядзенні асабістага прыёму могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнiку паведамляецца да пачатку асабістага прыёму.

Графік правядзення прамых тэлефонных ліній

Графік правядзення «прамых тэлефонных ліній» у 2024 годзе:

Дата правядзення, час Месца правядзення П.І.Б. таго, хто праводзiць
19.01.2024 с 9.00 до 10.00 РУП «Белдарцэнтр», зав. Дамашэўскі, 11
19.04.2024 с 9.00 до 10.00 РУП «Белдарцэнтр», зав. Дамашэўскі, 11
19.07.2024 с 9.00 до 10.00 РУП «Белдарцэнтр», зав. Дамашэўскі, 11
18.10.2024 с 9.00 до 10.00 РУП «Белдарцэнтр», зав. Дамашэўскі, 11

Пісьмовыя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, пасведчаны пячаткай юрыдычнай асобы.

Да зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звароты павiнны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі. У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц са дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне пра прычыны перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Звароты лічацца разгледжанымі, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці пісьмовыя звароты, якія (па якіх):

  • не адпавядаюць патрабаванням п.1-6 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў»;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • звароты змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі прадпрыемства, у тым ліку, калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці прадпрыемства;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай генеральнага дырэктара (каб. 500). Кніга выдаецца па першым патрабаванні грамадзяніна. Забараняецца патрабаваць ад грамадзяніна прад’яўлення дакументаў, якія сведчаць асобу, або тлумачэння прычын, якія выклікалі неабходнасць унясення заўвагі і (або) прапановы. (п. 2 гл. 1 Палажэння аб парадку, выдачы, вядзення і захоўвання кнігі заўваг і прапаноў Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2005 № 285 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі работы з кнігай заўваг і прапаноў і ўнясенні змяненняў і дапаўненні ў некаторыя Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»).

Накіраваць ліст у адрас рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр» (РУП «Белдарцэнтр») можна на адрас: зав. Дамашэўскі, 11, г. Мінск, 220036, Рэспубліка Беларусь.

Вышэйшым органам па адносінах да РУП «Белдарцэнтр» з’яўляецца Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.