Сваю гісторыю прадпрыемства вядзе з 12 студзеня 1987 года, калі быў створаны Беларускі інстытут па вышуканню і праектаванню рамонта аўтамабільных дарог «Белрэмдарпраект». Ужо ў той час Iнстытут развіваў напрамак дыягностыкі аўтамабільных дарог. За гады працы прадпрыемства неаднаразова пераўтваралася і мяняла назву. У 1993 годзе быў створаны «Беларускі цэнтр па дыягностыцы і кантролі за транспартна-эксплуатацыйным станам аўтамабільных дарог і збудаванняў на іх» (ДП «Белдарцэнтр»), у склад якога ўвайшлі «Белрэмдарпраект» і Дырэкцыя па тэхнічным наглядзе за вядзеннем дарожных работ Міндарбуда. У 2000 годзе ДП «Белдарцэнтр» перарэгістравана ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па дыягностыцы і кантролі за станам аўтамабільных дарог «Белдарцэнтр». Далей, шляхам зліцця яго ў 2005 годзе з РУП «Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут» і НТ РУП «Камп’ютарны цэнтр» было створана Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Беларускі дарожны інжынерна-тэхнічны цэнтр».

У 2007 годзе ў мэтах удасканалення кіравання навуковай дзейнасцю, звязанай з утрыманнем, рамонтам і развіццём аўтамабільных дарог, адасобленае падраздзяленне прадпрыемства – філіял «Інстытут дарожных даследаванняў» – было рэарганізавана ў Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут «БелдарНДІ» з наданнем яму статусу юрыдычнай асобы.

РУП «Белдарцэнтр» не спыняецца ва ўдасканаленні сваёй дзейнасці: паспяховаму развіццю прадпрыемства спрыяюць шматпрофільнасць у аказанні паслуг, якія адказваюць высокім патрабаванням, павышэнне эфектыўнасці і якасці работ, укараненне новай тэхнікі, выкарыстанне сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базы і вытворчага патэнцыялу спецыялістаў.

Приказ “О создании института по изысканию и проектированию автомобильных дорог “Белремдорпроект”, 1987 год
Проведение изысканий
Фотография из музея ГУО “Белдорстрой”
Табличка на фасаде здания

Приказ о создании Белорусского центра по диагностике и контролю за транспортно-эксплуатационным состоянием автомобильных дорог и сооружений на них (“Белдорцентр”), 1993 год
Передвижная мобильная лаборатория по измерению геометрических параметров автомобильных дорог “Немига”, 90-е гг.
Передвижная дорожная лаборатория по измерению коэффициента сцепления,
90-е гг.
Установка динамического нагружения УДН-НК, 90-е гг

Здание РУП “Белдорцентр” до модернизации 2008 года
Передвижной пост весогабаритного контроля, 90-е гг.
Пост весогабаритного контроля, 1998 год

Перевозка трансформатора, г. Молодечно, 1999 год
Собрание рабочих групп МСД,
г.Киев, 2006 год
Торжественное собрание предприятия с выступлением автора гимна дорожников Иоффе С.Г., 2008 год
Семинар-совещание по бизнес-планированию и ценообразованию,
2009 год
Выездной семинар по теме обеспечения качества дорог и осуществления технического надзора, г. Брест, 2010 год