Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  1. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  2. адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  3. выклад сутнасці звароту;
  4. адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  1. выкладзеныя не на беларускай або рускай мове;
  2. не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  3. не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  4. змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  5. змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  6. падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  7. змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
  8. прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  9. пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  10. з заяўнікам спынена перапіска.

Форма для звароту:

Нажимая кнопку "Отправить" Вы соглашаетесь на обработку персональных данных в соответствии с политикой конфиденциальности.